Лідары пераменаў

Я заўсёды казаў, што калі хто і прынясе перамены ў Беларусь то гэта дакладна не будзе сённяшняя апазіцыя. А хто ж тады? На мой погляд, гэта будуць нізавыя лідары з народу, раней невядомыя, неангажаваныя ў партыйныя структуры, неабцяжараныя грузам паразаў і скандалаў. Найперш – блогеры. І вось Алена Янушкоўская гэта самы выразны прыклад такога барацьбіта-самародка.

Некаторыя могуць запытацца, чаму я выступаю за «лідараў» калі я анархіст. Па-першае, лідар – гэта нармальная з’ява ў малай сацыяльнай групе. Па-другое, лідараў мусіць быць шмат, яны мусяць сумленна канкураваць на рынку ідэй, тактык і стратэгій. Па-трэцяе, лідар гэта не той хто камандуе і водізць строем. Гэта, найперш, той хто вучыць думаць, натхняе сваім прыкладам і бярэ на сябе адказнасць. Лідар, які не гатовы ахвяраваць сабой, гэта не лідар.